Жыхарка Пінска прадала аўтамабіль 2018-га года за 600 рублёў
4- 17.12.2024, 11:54
- 7,034
Праз гэта яе былы муж пайшоў у суд.
Мужчына звярнуўся ў суд Пінскага раёна і горада Пінска з пазовам да былой жонкі аб падзеле супольна нажытай маёмасці. Як высветлілася, стораны не могуць прыйсці да пагаднення праз кошт спрэчнага аўтамабіля «Mitsubishi 2018 года выпуску, які быў набыты ў шлюбе, паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз.
Адказчыца патлумачыла, што прадала транспартны сродак два гады таму за 600 рублёў. З такой пастановай жонкі мужчына не згодзен, бо ведае, што аўтамабіль каштуе ў разы даражэй. Была прызначаная экспэртыза.
Згодна з высновай экспэрта ўправа Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз Берасцейскай вобласці рэшткавы кошт аўтамабіля без уліку яго фактычнага стану складае больш як 72 тысячы рублёў.