17 снежня 2024, aўторак, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал-лейтэнанта РФ Кірылава ў Маскве ліквідавала СБУ

16
Генерал-лейтэнанта РФ Кірылава ў Маскве ліквідавала СБУ
ІГАР КІРЫЛАЎ

Адплата за ваенныя злачынствы была неадкладнай.

У Маскве ў выніку выбуху забіты начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны УС РФ, генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў. За аперацыяй ягонай ліквідацыі стаіць Служба бяспекі Украіны.

Пра гэта РБК-Украіна паведамілі ўласныя крыніцы.

Са звестак крыніц, самакат з выбухоўкай быў падарваны, калі Кірылаў з памочнікам заходзілі ў пад'езд дома на Разанскім праспекце ў Маскве. Яны абодва былі забітыя.

ФОТА: РАСІЙСКІ ГЕНЕРАЛ ІГАР КІРЫЛАЎ

«Кірылаў быў ваенным злачынцам і абсалютна законнай цэллю, паколькі аддаваў загады выкарыстоўваць забароненую хімічную зброю супраць украінскіх вайскоўцаў. Такі бясслаўны канец чакае ўсіх, хто забівае ўкраінцаў. Адплата за ваенныя злачынствы непазбежная», - паведаміла інфармаваная крыніца.

Нагадаем, што яшчэ ўчора Служба бяспекі Украіны завочна абвясціла падазрэнне Кірылаву за масавае выкарыстанне забароненай хімічнай зброі супраць Сіл абароны на ўсходзе і поўдні Украіны.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што на загад Кірылава з пачатку поўнамаштабнай вайны зафіксавана больш за 4,8 тысячы выпадкаў выкарыстання ворагам хімбаепрыпасаў з рэчывамі раздражняльнага дзеяння - CN і CS («слезацечны газ»). Пра іх выкарыстанне адкрыта расказвалі расейскія каналы.

Першымі аб падрыве, у выніку якога быў забіты генерал арміі РФ і ягоны памочнік, напісалі расейскія прапагандысцкія каналы. У медыя ўжо звярнулі ўвагу, што Кірылаў - трэці генерал-лейтэнант, забіты падчас вайны з Украінай і першы з такім рангам, які загінуў у тыле.

Адыёзны расейскі генерал пасля пачатку ўварвання некалькі разоў выступаў з заявамі аб так званых "амерыканскіх лабараторыях" ва Украіне, якія нібыта распрацоўвалі "біялагічную зброю". У кастрычніку Кірылаў абвінаваціў Кіеў у выкарыстанні хімічнай зброі супраць “шэрагу расейскіх лідараў грамадскай думкі”.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках