Украінскі спецназ «перамалоў» вайскоўцаў КНДР у Курскай вобласці
2- 17.12.2024, 12:39
- 4,540
Страты за тры дні склалі амаль сто чалавек.
Ваяры 8-га палка Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны зладзілі «гарачы прыём» вайскоўцам Паўночнай Карэі, якія знаходзяцца ў Курскай вобласці Расеі.
Пра гэта паведамляе ССА УС Украіны.
Адзначаецца, што за тры дні баявых аперацый украінскія спецназаўцы ліквідавалі 50 вайскоўцаў з КНДР і паранілі яшчэ 47.
Акрамя жывой сілы супраціўніка, аператары ССА знішчылі 2 адзінкі браняванай тэхнікі, два аўтамабілі і варожы квадрацыкл.
Паведамляецца, што баявыя сутыкненні працягваюцца.