Падрыў расейскага генерала ў Маскве: з'явілася новае відэа спецаперацыі
- 17.12.2024, 15:26
- 24,082
І больш дэталёвыя звесткі пра ліквідаванага памагатага.
З'явіліся новыя ўнікальныя кадры сённяшняй спецаперацыі Службы бяспекі Украіны (СБУ) падчас якой быў ліквідаваны начальнік войскаў радыяцыйнай і хімічнай абароны Расеі Ігар Кірылаў.
Аб гэтым РБК-Украіна паведамілі ўласныя крыніцы.
На відэазапісе бачна, як генерал Кірылаў разам з памочнікам выходзяць з будынка. Непадалёка ад іх размешчаны электрасамакат, які стаў ключавым элементам аперацыі.
Кім быў памочнік Кірылава
Разам з генералам, як і згадвалася вышэй, загінуў і ягоны памагаты - вайсковец Ілля Палікарпаў. Апошні супрацоўнічаў з прапагандыстамі і перадаваў забеспячэнне акупантам на фронт.