Стала вядома аб стане пацярпелых пры пажары ў гандлёвым цэнтры «Беларусь»
1- 17.12.2024, 17:26
- 5,918
У лякарнях знаходзяцца дзесяць чалавек.
На гэты момант у шпіталях Віцебска знаходзяцца дзесяць чалавек, якія пацярпелі пры пажары ў мясцовым гандлёвым цэнтры «Беларусь», адна пацыентка — у цяжкім стане. Пра гэта распавёў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, паведамляе тэлеграм-канал «Новости Витебска. Витьбичи».
«На гэты момант у шпіталях знаходзяцца толькі дзесяць чалавек, шмат хто ўжо выпісаны. Асцярожна плануем, што да выходных застанецца ўжо чацвёра. Адна жанчына, на жаль, у цяжкім стане, але атрымлівае ўсё неабходнае», - распавёў журналістам Субоцін.
Нагадаем, што ў дзень здарэння ў лякарні даставілі 16 пацярпелых, уключаючы дваіх дзяцей, пазней па псіхалагічную дапамогу звярнуліся яшчэ чатыры чалавекі.