17 снежня 2024, aўторак, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: ЕЗ вывучае варыянты канфіскацыі расейскіх актываў на карысць Украіны

1
Bloomberg: ЕЗ вывучае варыянты канфіскацыі расейскіх актываў на карысць Украіны

ЕЗ ужо адобрыў выдачу Кіеву крэдыту за кошт даходаў ад актываў Масквы.

Еўразвяз пастанавіў перагледзець свой падыход да канфіскацыі расейскіх актываў і цяпер ацэньвае юрыдычныя і фінансавыя наступствы такой пастановы, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.

Паводле звестак агенцтва, дыпламатычная служба ЕЗ (нядаўна яе ўзначаліла экс-прэм'ер Эстоніі Кая Калас. — Заўвага) і шэраг краін-чальцоў разглядаюць варыянты канфіскацыі расейскіх актываў, уключаючы неабходнасць судовых пастаноў у якасці прававой асновы для адабрання або магчымасць абысціся толькі разлікам шкоды. Таксама ў ЕЗ вывучаюць, як такая пастанова паўплывае на курс еўра і адток капіталу з Еўропы.

У той жа час, са слоў крыніц Bloomberg, некалькі краін, уключаючы Нямеччыну, Бельгію і Люксембург, выказваюць сур'ёзныя апасенні наконт гэтай ідэі. Як адзначае агенцтва, пастанова перагледзець свой падыход да канфіскацыі актываў была прынятая на фоне хуткага вяртання Дональда Трампа ў Белы дом і яго заяў аб тым, што ЗША могуць скараціць ці ўвогуле спыніць падтрымку Украіны.

Дыскусія аб канфіскацыі замарожаных на Захадзе расейскіх актываў працягваецца не першы год, аднак у ЕЗ доўга адмаўляліся ад рэальных дзеянняў у гэтым кірунку, у тым ліку праз рызыку значнага адтоку капіталу. Аднак ужо гэтым летам лідары краін G7 дамовіліся выдзеліць Украіне крэдыт на $50 млрд, які будзе выплачаны за кошт даходаў ад замарожаных расейскіх актываў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках