Газавыя кампаніі ЕЗ выступілі за захаванне транзіту праз Украіну
14- 17.12.2024, 19:40
- 5,554
Падпісаная дэкларацыя.
Ключавыя газавыя кампаніі з Цэнтральнай Еўропы падпісалі дэкларацыю ў падтрымку працягу транзіту праз Украіну ў наступным годзе, паведамляе Bloomberg са спасылкай на заяву славацкай SPP - аднаго з падпісантаў дэкларацыі.
Агенцтва нагадвае, што тэрмін дзеяння дзейнай транзітнай дамовы на перапампоўванне газу з Расеі заканчваецца 31 снежня. Як удакладнілі ў SPP, сярод падпісантаў дэкларацыі за падаўжэнне транзіту: сама SPP, яе аператар газавай сеткі Eustream AS, вугорскі MOL Uzbek Oil and Gas Plc і MVM, а таксама гандлёвыя асацыяцыі і буйныя прамысловыя кліенты з Вугоршчыны, Аўстрыі, Італіі і Славаччыны.
«Мы прадставім дэкларацыю прэзідэнту Еўрапейскай камісіі Урсуле фон дэр Ляен, каб яна атрымала інфармацыю з першых рук аб пагрозе энэргетычнай і эканамічнай бяспекі ў нашым рэгіёне», – прыводзіць Bloomberg заяву старшыні праўлення і гендырэктара SPP Войцэха Ферэнца.
У заяве SPP таксама гаворыцца, што без транзітнай дамовы рэгіён можа «панесці значную эканамічную шкоду ў найбліжэйшай будучыні», а спыненне паставак каштавацьме Славаччыне больш чым €220 млн ($231 млн) на закуп і транзіт газу з іншых крыніц. Для Украіны ж спыненне транзіту «прывядзе да незваротнай шкоды ўкраінскай газавай інфраструктуры», мяркуюць у SPP.