Міністр адукацыі заявіў пра перабор падрыхтоўкі ІТ-спецыялістаў у Беларусі
25- 17.12.2024, 19:45
- 8,396
Са слоў Андрэя Іванца, ІТ-спецыялісты больш не патрэбныя луканоміцы.
Міністр адукацыі Андрэй Іванец пасля нарады ў БНТУ ў пытаннях, якія тычацца падрыхтоўкі інжынерных кадраў, заявіў пра перабор падрыхтоўкі ІТ-спецыялістаў у Беларусі, паведамляе БелТА.
Ён звярнуў увагу на тое, што трэба дакладна рэагаваць на патрэбы рынку працы ў інжынерных кадрах. Кіраўнік Мінадукацыі заўважыў, што бачны пэўны дысбаланс.
- У такіх кірунках, як інфармацыйныя тэхналогіі, сёння фактычна ўдвая больш рыхтуем спецыялістаў, чым запатрабавана ў эканоміцы.
Іванец адзначыў, што такое гаворыць аб інэрцыйнасці, растлумачыўшы, што патрэбны былі менавіта гэтыя спецыялісты, аднак прайшло чатыры-пяць гадоў і стала відавочна, «што кожны інжынер павінен быць фактычна IT-спецыялістам, але па сваім прыкладным кірунку». Акрамя таго, ён падкрэсліў, што па такіх кірунках, як сельская гаспадарка, прамысловасць, лясная гаспадарка, у краіне ў 1,5-2 разы менш спецыялістаў рыхтуецца, чым запатрабавана пералічанымі галінамі.