У Менску знайшлі тапельца ў Свіслачы
1- 17.12.2024, 20:09
- 6,738
Зніклага мужчыну 1980 года нараджэння знайшлі супрацоўнікі ТВВОД.
У Менску супрацоўнікі ТВВОД знайшлі ў рацэ патанулага мужчыну.
Паводле інфармацыі ўстановы, з раніцы ТВВОД праводзіў абследаванне дна ракі Свіслачы уздоўж вуліцы Леніна – шукалі без вестак зніклага мужчыну 1980 года нараджэння, жыхара Менскага раёна.
Да вечару ў ТВВОД паведамілі, што знайшлі мужчыну патанулым.
«Верагодная прычына гібелі – падзенне ў ваду. Будзе праведзеная судова-медыцынская экспертыза», – дадалі ва ўстанове.