18 снежня 2024, Серада, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі больш чым у 70% атракцыёнаў скончыўся тэрмін службы

1
У Беларусі больш чым у 70% атракцыёнаў скончыўся тэрмін службы

Пра гэта заявілі ў МНС.

Пра гэта паведамляе Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, выносячы на грамадскае абмеркаванне неабходнасць зменаў Правілаў гарантый прамысловай бяспекі атракцыёнаў.

Праект адпаведнай пастановы МНС апублікаваны на Прававым форуме Беларусі.

Адзначаецца, што неабходнасць карэктавання правілаў выкліканая вынікамі тэхнічнага расследавання прычынаў аварыі на атракцыёне «Лебедзі». Нагадаем, летам у сталічным Парку Чалюскінцаў гэты атракцыён зламаўся, кабінкі ўпалі з вышыні 3-4 метраў. Пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку дзеці.

Пасля праверкі высветлілася, што «Лебедзі» перапрацавалі свой тэрмін эксплуатацыі ў 2,5 разы – 18 гадоў пры тэрміне службы 7 гадоў.

«У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь эксплуатацыя атракцыёнаў адбываецца ва ўмовах, калі больш за 70% з іх адпрацавалі прызначаны тэрмін службы. Большая частка атракцыёнаў адпрацавала два і больш прызначаных тэрмінаў службы, які, як правіла, складае 7–10 гадоў», – гаворыцца ў абгрунтаванні патрабавання карэктавання правілаў.

Сярод іншага, МНС прапануе з меркаванняў бяспекі прадаўжаць далейшую эксплуатацыю атракцыёнаў паводле вынікаў іх тэхнічнага дыягнаставання не больш як на 12 месяцаў. Пры гэтым у міністэрстве маюць намер не дапускаць падаўжэнне тэрміну службы атракцыёнаў, якія адпрацавалі тры і больш прызначаных тэрмінаў службы. «Такія атракцыёны павінны быць выведзеныя з эксплуатацыі і ўтылізаваныя», – гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, прапануецца, каб тэхнічны агляд атракцыёнаў, якія адпрацавалі прызначаны тэрмін службы і стацыянарных атракцыёнаў, размешчаных на новым месцы эксплуатацыі, праводзілі эксперты ў галіне прамысловай бяспекі Дэпартамента нагляду за бяспечным вядзеннем працаў у прамысловасці.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 17 да 27 снежня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках