Зяленскі пра Орбана: Як ён будзе ціснуць на Пуціна? Показкай, усмешкай?
17- 17.12.2024, 20:54
- 6,092
Прэзідэнт Украіны раскрытыкаваў прэм'ера Вугоршчыны за спробы «пасярэдніцтва».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раскрытыкаваў прэм'ер-міністра Вугоршчыны Віктара Орбана за спробы «пасрэдніцтва». Пра гэта ён сказаў на пасяджэнні Усеўкраінскага кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў 17 снежня, трансляцыю Офіс прэзідэнта Украіны вёў у YouTube.
Зяленскі, гаворачы пра кантакты з абраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, заявіў, што Украіне патрэбныя прамыя стасункі з ЗША без пасярэднікаў.
«Прэм'ер Орбан, які хоча, ведаеце, “неяк там, недзе там…” – не атрымаецца. Я яго не пушчу, і такіх, як ён», – дадаў прэзідэнт, растлумачыўшы, што словы тычацца менавіта прэм'ер-міністра Вугоршчыны, а не вугорскага народа, які падтрымлівае Украіну.
Зяленскі падкрэсліў, што ў Орбана няма дастатковых вагароў уплыву на РФ. Ён адзначыў, што Украіна – моцная краіна, і паказала гэта на полі бою.
«Мы – моцная краіна, мы гэта паказалі на полі бою падчас усёй агрэсіі [нелегітымнага прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна. У кагосьці іншага ў Еўропе ёсць такі досвед цяпер? Ні ў кога. У Орбана ёсць такое войска? Не. Як ён будзе ціснуць на Пуціна? Показкай, усмешкай? Няхай сабе пакіне», – сказаў прэзідэнт Украіны.