18 снежня 2024, Серада, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія вылучыла Украіне 35 млн фунтаў

Брытанія вылучыла Украіне 35 млн фунтаў

На энэргетычную і гуманітарную падтрымку.

Злучанае Каралеўства абвясціла пра вылучэнне 35 млн фунтаў стэрлінгаў (блізу 42 млн еўраў) на тэрміновую падтрымку для ўкраінскай энэргасістэмы і найбольш уразлівых катэгорый насельніцтва.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўраду Вялікай Брытаніі.

20 млн фунтаў ад агульнай сумы прызначаныя для неадкладных патрэбаў для падтрымкі функцыянавання энэргасістэмы – рамонту пашкоджанай інфраструктуры, стварэння дадатковых магутнасцяў для генерацыі і абароны аб'ектаў энэргетычнай інфраструктуры.

Сярод іншага, размова ідзе пра праект, які забяспечыць генерацыю дадатковых 20 МВт, гэтых аб'ёмаў даволі для блізу 20 тысячаў хатніх гаспадарак.

15 млн фунтаў прызначаныя на гуманітарную дапамогу для найбольш уразлівых катэгорый насельніцтва. З іх 5 млн фунтаў дадуць праз праекты ЮНІСЕФ, а 10 млн – праз Управу Вярхоўнага камісара ААН у справах бежанцаў, на зімовае ўладкаванне месцаў калектыўнага жыцця для вымушаных перасяленцаў і «зімовую» грашовую падтрымку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках