Аманская ганьба Лукашэнкі трывае
33- 18.12.2024, 13:37
- 32,742
Апублікаваны новыя непрывабныя фота.
Працягваецца "працоўны візіт" правадыра Беларусі ў Аман. 16 і 17 снежня ён прысвяціў экскурсіям.
У панядзелак Аляксандр Лукашэнка наведаў са світай Нацыянальны музей Амана. Адзеты ён быў вельмі "нефармальна", адзначае "Салідарнасць".
У аўторак дэлегацыя на чале з дыктатарам пабывала ў порце і свабоднай эканамічнай зоне "Сахар". На гэты раз здолеў вылучыцца таксама Віктар Лукашэнка, які надзеў яркі клятчасты пінжак з джынсамі.
Пры гэтым іншыя чальцы дэлегацыі - чыноўнікі і дыпламаты - не дазволілі сабе адмовіцца ад службовых касцюмаў. Кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў толькі зняў гальштук.
Раней сайт Charter97.org паведамляў, што СМІ Амана паказалі Лукашэнку ў непрывабным святле.