18 снежня 2024, Серада, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Войскі КНДР пад Курскам панеслі страты на ўсіх узроўнях

Bloomberg: Войскі КНДР пад Курскам панеслі страты на ўсіх узроўнях

Украінцы паспяхова атакавалі і камандныя пункты паўночнакарэйцаў.

Паўночнакарэйскія войскі, дыслакаваныя ў Курскай вобласці Расеі, ужо панеслі значныя страты ў сутыкненнях з украінскімі войскамі. Як піша Bloomberg, са звестак амерыканскіх службоўцаў, страты ёсць сярод усіх чыноў паўночнакарэйскіх войскаў, і яны вылічаюцца сотнямі.

"Страты панеслі амаль усе шэрагі паўночнакарэйскіх войскаў, паколькі ўкраінцы паспяхова атакавалі камандныя і кантрольныя вузлы свайго новага ворага", – піша Bloomberg, спасылаючыся за заяву афіцыйных асоб ЗША.

Пры гэтым чыноўнікі не назвалі канкрэтных лічбаў аб зніклых без вестак, загінулых і параненых, а таксама не паведамілі, ці змогуць некаторыя з іх вярнуцца ў шыхт.

На іх думку, украінскія войскі, хутчэй за ўсё, змогуць пратрымацца ў Курскай вобласці яшчэ прынамсі некалькі месяцаў, аднак гэта "будзе няпроста".

Яны таксама адзначаюць, што хаця вайскоўцы КНДР з'яўляюцца сіламі спецыяльных аперацый, аднак да прыбыцця ў Расею ім яшчэ не даводзілася ўдзельнічаць у баявых дзеяннях, што можа растлумачыць узровень страт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках