ФСБ абвінаваціла ў падрыве генерала Кірылава грамадзяніна Узбекістана
16- 18.12.2024, 10:24
- 11,396
Ён затрыманы.
У Расейскай Федэрацыі сцвярджаюць аб нібыта затрыманні выканаўцы аперацыі ў ліквідацыі начальніка войскаў радыяцыйнай і хімічнай абароны Расеі Ігара Кірылава.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на “РИА Новости”.
Паводле паведамлення Федэральнай службы бяспекі (ФСБ), у Расеі затрымалі "завербаванага" Украінай выканаўцу аперацыі для ліквідацыі Кірылава. Гэта нібыта грамадзянін Узбекістана 1995 года нараджэння.
У ФСБ дадаюць, што выканаўца аперацыі атрымаў магутную самаробную выбухную прыладу па прыбыцці ў Маскву. Выбухоўку ж потым ён прымацаваў да электрасамакату, які быў прыпаркаваны ля пад'езда дома Кірылава.
Для назірання за адрасам, дзе жыў генерал, падазраваны нібыта арандаваў аўтамабіль і ўсталяваў у ім Wi-Fi відэакамеру, якая транслявала выяву “арганізатарам у Дняпры”.