Лукашэнкаўскія спецслужбы падкінулі цела мігранта ў Польшчу
1- 18.12.2024, 14:07
- 6,636
Польскі бок прыняў цела, каб апазнаць і пахаваць.
Службы РБ падкінулі цела памерлага мігранта на польскую тэрыторыю. Пра гэта ў інтэрв'ю PAP распавёў намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацей Душчык.
«Калі мы ў дыскусіі падчас грамадскіх слуханняў засяродзіліся на пытанні смерці на мяжы, беларусы разыгралі гэтую карту і проста падкінулі нам памерлага чалавека ля памежнай агароджы.
Канешне, гэта быў элемент гібрыднай вайны і праверка нашай рэакцыі. Мы прынялі цела, каб апазнаць яго і пахаваць, як абвяшчаюць нашы каштоўнасці. Беларусы адмовіліся прыняць яго назад. Гэта іх гульня», - заявіў польскі чыноўнік. Дату здарэння ён не назваў.