Сырскі пра пастанову аб наступе на Куршчыну: Выбару не было
22- 18.12.2024, 21:09
- 5,508
Паводле словаў галоўнага камандзіра УСУ, ён мусіў правесці гэтую аперацыю.
Галоўны камандзір УСУ Аляксандр Сырскі патлумачыў, чаму была распачатая аперацыя на Куршчыне.
Як інфармуе «Укрінформ», пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Le Monde.
«У мяне не было выбару, я мусіў правесці гэтую аперацыю. Я павінен быў адначасова сарваць наступ на Харкаў, зняць частку ціску на ўсіх франтах і не дапусціць адкрыцця новага фронту на Сумы. Таму я пастанавіў весці наступ там, дзе вораг меў слабое месца, з вельмі малой колькасцю салдатаў для аховы мяжы», – сказаў ён.
Аперацыю на Куршчыне, дадаў Сырскі, праводзілі пры «даволі нешматлікіх украінскіх войсках».
Паводле словаў генерала, такім чынам атрымалася аслабіць расейскі наступальны патэнцыял і знізіць інтэнсіўнасць атак, «за выключэннем Пакроўска і Курахава».