Маштабны налёт ATACMS на авіябазу РФ: што знішчылі УСУ
1- 19.12.2024, 8:40
- 11,006
Аналітык раскрыў дэталі.
У сераду, 18 снежня, расейскія суполкі скардзіліся на ўдары ракет ATACMS па аэрадроме Мілерава, што ў Растоўскай вобласці краіны-агрэсаркі Расеі. OSINT-аналітык і вайсковы аглядальнік Віталь Кананучэнка расказаў дэталі гэтага нападу.
Як піша «24 канал», папярэдне, гаворка ідзе аб пралёце 5 амерыканскіх ракет у бок аэрадрома, таму ён сапраўды мог быць пашкоджаны ўкраінскімі сіламі падчас нападу.
Кананучанка адзначыў, што Украіна ўжо не ўпершыню атакуе гэтую авіябазу, але на гэты раз акупанты не выкарыстоўвалі яе як месца пастаяннага базавання самалётаў Су-30.
Паводле яго звестак, аэрадром сёння выконвае функцыю аэрадрома для падлёту баявых самалётаў, якія выконваюць баявыя задачы на лініі судакранання. Таму цалкам магчыма, што ракеты ATACMS пашкодзілі знішчальнікі, або штурмавікі РФ.