Вядомы расейскі прапагандыст выказаў сумневы ў псіхічным здароўі лукашыстаў
19- 19.12.2024, 9:02
- 15,280
Праз рэакцыю на ліквідацыю генерала Кірылава.
У расейскім канале Alex Parker Returns на 250 тысяч падпісчыкаў з'явіўся відэафрагмент з апошняга выпуску "Тайныя спружыны палітыкі". Канал б'е трывогу аб стане беларускіх "хаўруснікаў".
У цытаваным фрагменце Азаронак смуткуе па забітым у Маскве генерал-лейтэнанце Ігару Кірылаву і заклікае нябесныя кары на галовы тых, хто з гэтай нагоды радуецца:
“Генерал - ён застаўся жывы. І абрыне з нябёсаў на вас хімічную зброю…”, - кажа Азаронак.
Каментар Alex Parker Returns да гэтай прамовы кароткі:
"Навіны псіхіятрыі з Беларусі".