Беларусь уводзіць новыя візавыя правілы для замежнікаў
11- 19.12.2024, 9:47
- 6,592
Яны пачнуць дзейнічаць праз тры месяцы.
У Беларусі праз тры месяцы замежнікам пачнуць выдаваць для ўезду ў краіну электронныя візы. Гэта прадугледжана пастановай урада ад 16 снежня № 953. Яно апублікавана сёння на Нацыянальным прававым партале, адзначае «Наша Ніва».
Дакумент уносіць вялікую колькасць змен у візавыя правілы Рэспублікі Беларусь. Сярод іх і ўвядзенне электроннай візы, запіс аб дазволеным замежніку ўездзе, які захоўваецца ў аўтаматызаванай сістэме «Консул».
Выдача электроннай візы будзе паслугай адзінага партала электронных паслуг. Яе змогуць атрымаць уладальнікі звычайных пашпартоў 67 дзяржаў, у тым ліку ЗША, Канады, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Польшчы, Аўстраліі.
Для гэтага ім трэба падаць у асабістым кабінеце партала заяўку, а таксама не знаходзіцца ў спісе асоб, уезд якіх забаронены ці непажаданы, і не мець парушэнняў у тэрмінах часавага знаходжання ў краіне пры папярэдніх візітах.
Электронныя візы з'яўляюцца аднаразовымі і індывідуальнымі і выдаюцца на тэрмін не больш за 30 дзён без унясення ў іх інфармацыі пра супольных спажарожнікаў.
Прадугледжаны наступныя катэгорыі электронных віз: удзел у спартыўных, культурных, навуковых, адукацыйных мерапрыемствах;
Разгляд візавай заяўкі праводзіцца на працягу сямі каляндарных дзён.
Аплата паслугі выдачы электроннай візы павінна рабіцца безгатоўкавым спосабам банкаўскімі картамі міжнародных аплатных сістэм.