Украінскія дэсантнікі ўзялі ў палон у Курскай вобласці больш за дзясятак расейцаў
1- 2.12.2024, 12:44
- 3,762
Камандаванне расейцаў уцякло, як толькі пачаўся бой.
У Курскай вобласці УСУ ўзялі ў палон яшчэ 11 салдат войска Расеі. Пра гэта паведамілі ў 80-й асобнай дэсантна-штурмавой Галіцкай брыгадзе.
Са слоў украінскіх дэсантнікаў, вораг спрабаваў штурмаваць пазіцыі УСУ ў Курскай вобласці, але няўдала. Частка акупантаў была знішчаная, хтосьці ўцёк, а ацалелых узялі ў палон.
Як распавялі палонныя з 11 дэсантна-штурмавой брыгады войска Расеі, ім паставілі задачу захапіць населены пункт, кантраляваны ўзброенымі сіламі Украіны.
Аднак, са слоў украінскіх ваяроў, варожыя салдаты апынуліся дрэнна падрыхтаванымі і слаба абсталяванымі. Акрамя гэтага высветлілася, што гэта былыя зняволеныя, якіх кінулі ў бой як «гарматнае мяса». Камандаванне ворага ўцякло, як толькі пачалася бітва.