27 лiпеня 2024, Субота, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Я б заахвочваў Расею рабіць усё, што яна захоча

78
Трамп: Я б заахвочваў Расею рабіць усё, што яна захоча
Дональд Трамп

Экс-прэзідэнт ЗША прыстрашыў краіны NATO.

Былы амерыканскі прэзідэнт і магчымы кандыдат на выбарах 2024 года Дональд Трамп на мітынгу ў Паўднёвай Караліне выступіў з рэзкай крытыкай хаўруснікаў па NATO. Пра гэта паведамляе The Washington Post.

Трамп заявіў, што прэзідэнт адной «вялікай краіны» калісьці спытаўся ў яго, ці стануць Злучаныя Штаты абараняць хаўруснікаў ад Расеі, калі чальцы NATO не будуць выконваць свае фінансавыя абавязацельствы перад Альянсам (маюцца на ўвазе выдаткі на абарону на ўзроўні не менш як 2% ад ВУП).

«Не, я б не стаў вас абараняць. Насамрэч, я б заахвочваў іх [Расею] рабіць усё, што яны, чорт вазьмі, захочуць», - адзначыў Дональд Трамп.

Каментуючы скандальную заяву Трампа, прадстаўнік Белага дома Эндру Бейтс адзначыў:

«Заахвочванне нападу рэжымаў-забойцаў на нашых найбліжэйшых хаўруснікаў з'яўляецца жахлівым і неабгрунтаваным. Гэта ставіць пад пагрозу амерыканскую нацыянальную бяспеку, глабальную стабільнасць і нашу эканоміку».

Трамп доўгі час быў жорсткім крытыкам NATO. Ён мяркуе, што ЗША зашмат выдаткоўваюць на падтрымку Альянсу, а еўрапейскія хаўруснікі наадварот недаплачваюць.

Нагадаем, у 2006 годзе чальцы NATO дамовіліся выдаткоўваць на абарону не менш як 2% свайго ВУП. Аднак фактычна гэтую пастанову большасць дзяржаў ігнаравала.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках