Экс-прэзідэнт Манголіі пакпіў з Пуціна
48- 12.02.2024, 18:03
- 39,336
І апублікаваў карту імперыі Чынгісхана.
Экс-прэзідэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж пакпіў з Пуціна пасля ягонай «лекцыі гісторыі» ў інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану.
«Пасля выступу Пуціна. Я знайшоў гістарычную карту Манголіі. Не хвалюйся. Мы мірная і свабодная нацыя», - напісаў ён, апублікаваўшы карту імперыі Чынгісхана.
After Putin’s talk. I found Mongolian historic map. Don’t worry. We are a peaceful and free nation🌏 pic.twitter.com/w5c2Hr0cQK
— Mongol Tsakhia ELBEGDORJ (@elbegdorj) February 11, 2024