27 лiпеня 2024, Субота, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы Латвіі ўзяліся за дэпутатку Еўрапарламенту праз магчымыя сувязі з ФСБ

6
Спецслужбы Латвіі ўзяліся за дэпутатку Еўрапарламенту праз магчымыя сувязі з ФСБ
ТАЦЦЯНА ЖДАНОК

Лідарку партыі "Расейскі саюз Латвіі" Таццяну Жданок выклікалі ў Службу дзяржбяспекі.

Лідарку партыі "Расейскі звяз Латвіі" і дэпутатку Еўрапарламента Таццяну Жданок выклікалі ў Службу дзяржбяспекі. Прычынай стала яе магчымае супрацоўніцтва з ФСБ Расеі.

Пра гэта паведамляе LSM.lv.

Жданок на мінулым тыдні прыбыла са спазненнем на яе ж скліканую прэс-канферэнцыю, патлумачыўшы гэта тым, што яе выклікалі ў спецслужбу.

“Мяне выклікалі а дзясятай раніцы да следчага Булсу. Ён ніяк не хацеў са мной расставацца”, - заявіла Жданок журналістам.

Пасля сыходу ад следчага яна падпісала дакумент, які забараняе ёй раскрываць змест гутаркі.

У пятніцу ў СДБ выклікала сустаршыню «Расейскага звязу Латвіі» Міраслава Мітрафанава. Паводле ягоных слоў, яго выклікалі не ў рамках якога-небудзь працэсу, а проста "на размову".

Служба дзяржбяспекі зараз ацэньвае інфармацыю аб магчымым супрацоўніцтве Жданок з расейскімі спецслужбамі і вывучае дзейнасць "Расейскага звязу Латвіі".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках