Беларусам, якія набылі аўто з ільготай, падрыхтавалі «сюрпрыз»
8- 13.02.2024, 8:49
- 29,176
Што зменіцца з 1 красавіка?
З 1 красавіка ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза чакаецца ўступленне ў сілу адзінай сістэмы кіравання рызыкамі.
Пасля яе запуску, перапродаж у Расею аўтамабіляў, якія прайшлі мытную рэгістрацыю з ільготным тарыфам, стане немагчымы.
«Наша Ніва» разбіралася, як новаўвядзенні адаб'юцца на беларускім аўтамабільным рынку.
Пралаз закрываецца
Схема, калі аўтамабілі, якія прайшлі мытную рэгістрацыю з ільготным тарыфам з, перапрадаюць у Расею без дадатковых даплат, працуе амаль 5 гадоў. Але выглядае, што з 1 красавіка пралаз прыкрыецца.
Аўтамабілі, якія прайшлі мытную рэгістрацыю з ільготным тарыфам паводле 140-указу пакуль не маюць абмежаванняў для адчужэння ў іншыя краіны садружнасці, таму яны масава асядаюць у РФ. Гэта дазваляе зэканоміць на мытах ад некалькіх сотняў да дзясяткаў тысяч еўраў.
Ініцыятарам змен у заканадаўстве, якія забараняюць перапродаж такіх машын без даплаты розніцы ў мытах стала Расея, якая ў адрозненні ад Беларусі атрымлівала ад гэтага пэўныя страты.
Чаму Масква пайшла на такі крок?
Аўто, якія прайшлі мытную рэгістрацыю з ільготным тарыфам, ішлі ў Расею з самага пачатку з'яўлення ўказа вясной 2019 года. Аднак да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, іх плынь была невялікая і ў маштабах Расеі амаль непрыкметная.
Пасля сыходу з Расеі шэрагу сусветных аўтавытворцаў плынь аўто з Еўропы і ЗША у Расею павялічылася ў некалькі разоў. Не малая частка з іх трапляе ў РФ праз Беларусь з аплатай 50-адсоткавай мыты.
Перакупшчыкі з РФ знікнуць
Беларускія гульцы аўтамабільнага бізнэсу мяркуюць, што новаўвядзенні поўнасцю не спыняць іх бізнэс. І рэч не толькі ў тым, што ў іх застанецца мясцовы рынак. Яны таксама разлічваюць на тое, што будуць кліенты з РФ, якія будуць гатовыя прайсці мытную рэгістрацыю аўто адразу ў Расеі.
А вось расейскія перакупшчыкі, якія ўжо гадамі прыязджалі ў Беларусь па свежапрыгнаныя аўто, відавочна неўзабаве знікнуць як клас.