27 лiпеня 2024, Субота, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія «пінгвіны»: у цэнтры Менска заўважылі дзіўных птушак

2
Беларускія «пінгвіны»: у цэнтры Менска заўважылі дзіўных птушак

Хто гэта быў?

У цэнтры Менска каля адной са станцый метро мінакі заўважылі незвычайных для гарадскіх пейзажаў птушак. Там, дзе звычайна можна назіраць усюдыісных галубоў ці вераб'ёў, на траве ў заснежаных кустах збіліся ў чараду круглявыя птушкі -карычневыя з рабым украпінамі і рудаватымі бакамі.

Гледачы, жартам, прапаноўвалі самыя неверагодныя здагадкі, называючы знятых на відэа птушак папугаямі, ківі, перапёлкамі, «бацькамі» вераб'ёў ці галубоў і нават «беларускімі пінгвінамі».

«Рабчыкі прыляцелі… Ананасы і шампанскае за вамі», — напісала адна з глядачак.

@user815361217943 #CapCut ♬ Пи-пи-пингвины - Развивайки & обучайки. Наше всё!

Зрэшты, многія каментатары рассакрэцілі «птушыны патруль», апазнаўшы ў іх шэрую курапатку.

«На зіму многія з іх перабіраюцца з палёў у гарады і вёскі», — патлумачыў адзін з гледачоў, а іншы з сумам дадаў, што курапаткі «раней на ўзлесках лясных жылі, а цяпер няма дзе».

Курапаткі - род птушак з подсямейства фазанаў, з'яўляюцца аб'ектам спартыўнага і прамысловага палявання. Птушкі - аселыя і, як правіла, жывуць у адкрытай мясцовасці. Сілкуюцца разнастайным насеннем і дробнымі кузуркамі. Гнёзды робяць на зямлі ў выглядзе высланых паглыбленняў, размешчаных у зацішных месцах.

Між тым, у каментарах людзі расказалі, што заўважалі такіх жа птушак і ў іншых лакацыях Менска, а таксама ў іншых беларускіх гарадах.

«У нас на лядовым у Бабруйску такія ж курапатачкі бегаюць», — падзяліўся адзін з гледачоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках