Філіп Кіркораў прыехаў у «ДНР»
16- 13.02.2024, 11:20
- 14,130
У якасці пакарання за ўдзел у "голай вечарынцы".
Філіп Кіркораў прыехаў у “ДНР” пасля “голай вечарынкі” Насці Іўлеевай у клубе “Мутабор”.
Пра гэта паведамляе Brief.
Раней расейскія СМІ паведамлялі, што спявак-пуцініст вымушаны будзе адправіцца на акупаваны Данбас з канцэртам у якасці пакарання за ўдзел у “голай вечарынцы”.
Паводле некаторых звестак, ён плануе выступіць з канцэртам і, магчыма, сустрэцца з расейскімі акупантамі, якія праходзяць лячэнне ў адным са шпіталяў рэгіёна.