Памёр экс-дырэктар МАЗа
22- 13.02.2024, 11:30
- 9,170
Аляксандру Бароўскаму было 72 гады.
Пайшоў з жыцця Аляксандр Бароўскі, які кіраваў Мінскім аўтамабільным заводам з 2009 да 2012 год, паведаміла прэс-служба прадпрыемства.
Аляксандру Бароўскаму было 72 гады. У яго эпоху быў створаны холдынг "БЕЛАВТОМАЗ", а ААТ "МАЗ" зарэгістравана яго кіроўнай кампаніяй.
У гэты час на заводзе пачаўся выпуск новага сямейства кабін, з'явіліся высокатэхналагічныя навінкі аўтобуснай, спецыяльнай і прычапной тэхнікі, быў створаны эксклюзіўны капотнік МАЗ-6440 РА.
Пад кіраўніцтвам Аляксандра Бароўскага МАЗ "зрабіў вялікі крок у развіцці, колькасць выпушчанай ім прадукцыі павялічылася з 18 223 адзінак у год да 31 683, а прыбытак завода павялічыўся ў восем разоў", адзначылі ў прэс-службе прадпрыемства.
У 2013 годзе Бароўскі ўзначаліў наглядальную раду беларуска-расейскага холдынгу БелРасАўта, які ствараецца на базе МАЗа і КАМАЗа.