27 лiпеня 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Украінцы ваююць фантастычна!»: адразу 12 расейцаў здаліся ў палон УСУ

1
«Украінцы ваююць фантастычна!»: адразу 12 расейцаў здаліся ў палон УСУ

Акупанты былі ўражаны баявымі навыкамі ўкраінскіх вайскоўцаў.

Вайскоўцы УСУ паспяхова адбілі штурм супраціўніка на Запарожскім кірунку, умудрыўшыся пры гэтым захапіць больш за 10 акупантаў.

Адпаведным відэа са смяхотным каментаром аднаго з расейцаў падзяліліся байцы 65-й асобнай механізаванай брыгады УСУ.

На ім відаць, што, выйшаўшы да пазіцый Сіл абароны ў раёне Рабоціна, падраздзяленне захопнікаў было цалкам разбітае, нясучы страты як у тэхніцы, так і ў жывой сіле.

Усвядоміўшы сваю няўдачу, ацалелыя захопнікі пачалі паволі здавацца, здзіўленыя баявымі навыкамі ўкраінскіх абаронцаў.

«Фантастычна!», - ацаніў працу ўкраінскіх вайскоўцаў адзін з палонных.

Як паведамляецца, усяго ў рукі байцоў УСУ патрапілі 12 расейцаў з 71-га мотастралковага палка УС РФ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках