«Беларуская выведка»: Трэмар галавы ў Лукашэнкі ўзмацніўся
66- 13.02.2024, 20:56
- 44,082
Дыктатар на папраўку ўжо не пойдзе.
Крыніцы тэлеграм-канала «Беларуская выведка» паведамілі, што наўпрост падчас паездкі ва Узбекістан трэмар галавы і левай рукі ў дыктатара павялічыўся, скаванасць цягліцаў спіны не дазволіла паўнавартасна функцыянаваць.
Паркінсанізм Лукашэнкі набірае абароты, нягледзячы на прыстойную дозу прэпаратаў. Пацыент сутыкаецца з некантраляваным станам.
Ён і ягонае асяроддзе адчуваюць, што ў найбліжэйшай будучыні схаваць сімптомы хваробы будзе немагчыма. Менавіта з гэтай прычыны Лукашэнка так часта стаў публічна размаўляць пра будучыню краіны без яго.
Пацешна тое, што асноўны прэпарат, на які зробленая стаўка – амерыканскі. Служба бяспекі Лукашэнка атрымала заданне даставіць з ЕЗ другі тып таксама амерыканскага прэпарату, бо схема лекавання патрабуе пошуку новых ідэяў і карэктавання медыкаментаў.
Дынаміка праходжання хваробы адмоўная. Калі хваробу не атрымаецца радыкальна запаволіць, то неўзабаве мы ўсе ўбачым сталы некантраляваны трэмар галавы, левай рукі, цягліцавую скаванасць і абмежаваную рухальную актыўнасць.
Пацыент на папраўку ўжо ніколі не пойдзе, час працуе супраць яго.