27 лiпеня 2024, Субота, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка адкрыў падручнік па філасофіі: «Гэта кашмар!»

75
Лукашэнка адкрыў падручнік па філасофіі: «Гэта кашмар!»

Дыктатар нічога не зразумеў з напісанага.

Дыктатар Аляксандр Лукашэнка назваў кашмарам падручнік філасофіі і ўскосна прызнаў, што яго жаданне "встряхнуть вузы" звязана з вучобай сына Мікалая, які з'яўляецца студэнтам БДУ.

Кажучы пра хібы беларускай вышэйшай адукацыі на сённяшняй радзе рэктараў, Лукашэнка прызнаўся, што адкрыў падручнік у «сваім» профілі, філасофіі, і ўбачыў там кашмар.

«Падручнікі катастрофа! Зусім выпадкова ўчора - я ж ізноў навучаюся дзякуючы сямейнаму становішчу - прыносіць падручнік, гляджу. Ну, думаю, дай у сваім профілі пагляджу філасофію. Слухайце, які кашмар! Гэта такога кашмару (я не хачу прозвішча нават называць, некаторыя вядомыя) я не бачыў. І там рэктар нашай акадэміі яго назаву ў першых радках, што яны напісалі?! Гэта жах! Савецкія падручнікі давалі дакладныя, структураваныя адказы на ўсе пытанні. А там такое бязладдзе, ніводны студэнт гэта не вывучыць. Але, гэта калі з філасофскім ухілам і профілем. Гэта кашмар! І я з году ў год кажу школьныя падручнікі прывядзіце ў парадак. Напішыце нармальнай мовай», – сказаў ён.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках