27 лiпеня 2024, Субота, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Пасля інтэрв'ю Пуціна Крэмль спрабуе сёе-тое схаваць

3
Экспэрт: Пасля інтэрв'ю Пуціна Крэмль спрабуе сёе-тое схаваць

Кіраўнік РФ дапусціў сур'ёзную памылку.

Амерыканскі прапагандыст Такер Карлсан узяў інтэрв'ю ў Уладзіміра Пуціна. Як і чакалася, расейскі дыктатар цынічна хлусіў, вінаваціў ва ўсім Захад і ўкраінскую ўладу і спрабаваў пераканаць, што Расея нібыта «была вымушана напасці на Украіну».

Пуцін падчас інтэрвію меў задачу паказаць сябе нібыта «міратворцам». Такое меркаванне «24 Каналу» выказаў паліттэхнолаг Міхаіл Шэйтэльман, заўважыўшы, што гэта яму не ўдалося, таму ўсе ўбачылі дыктатара такім, якім ён ёсць.

Якую памылку дапусціў Пуцін

«Інтэрв'ю Пуціна пракаментаваў вядомы амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр, які акцэнтаваў на адным моманце, які зараз спрабуе схаваць Крэмль. Ён сказаў, што недастаткова людзей усведамляюць, што Пуцін гуляе на нямецкім баку ў Другой сусветнай вайне», - заўважыў паліттэхнолаг.

У якасці пацвярджэння гэтага, варта толькі ўспомніць словы Пуціна аб тым, што ў Гітлера нібыта не было іншага выйсця, а палякі яго прымусілі ваяваць - гэтую думку так званага прэзідэнта зараз усімі сіламі хочуць схаваць.

Расейскі дыктатар сапраўды сказаў тое, пра што думае, бо гэта першае за шмат гадоў інтэрв'ю, дзе ўсё паказалі так, як ён і сказаў. Фактычна адзіным пазітывам гэтай размовы было тое, што Такер Карлсан выканаў сваё абяцанне і апублікаваў усё, што нагаварыў кіраўнік Крамля, не выразаўшы ніякіх кавалкаў размовы.

«Мы ўбачылі Пуціна і ягоныя погляды такім, якімі яны ёсць. Нібыта на аснове «лісты» Багдана Хмяльніцкага трэба пачынаць вайну, нібы Гітлер меў рацыю, таму што палякі не выконвалі яго патрабаванняў і перашкаджалі. Цяпер Пуцін асацыюе сябе з Гітлерам, пра што і сказаў амерыканскі навуковец», - падкрэсліў Міхаіл Шэйтэльман.

У інтэрв'ю гучала даслоўная асацыяцыя. Ён казаў, што Гітлер прасіў палякаў аб калідоры, каб аб'яднаць сваю тэрыторыю з Усходняй Прусіяй, але палякі выявілі бескампраміснасць. З-за гэтага Гітлер нібыта быў вымушаны пачаць вайну.

Цяпер Пуцін паўтарае гэтыя ж наратывы пра Украіну, кажа, што прасіў аб наземным калідоры ў Крым. Украіна выявіла бескампраміснасць, таму ён быў вымушаны пачаць вайну.

«Пуцін сказаў усё, як ёсць, але цяпер тыя, хто на яго працуюць, павінны прыбраць моманты, якія робяць яго відавочным фашыстам, прыхільнікам Гітлера - усё гэта трэба схаваць і паказаць Пуціна «міратворцам», - адзначыў паліттэхнолаг.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках