Reuters: Турцыя арыштавала расейца на атамнай станцыі
5- 13.02.2024, 16:29
- 7,192
У рамках расследавання супраць ІДІЛ.
Турэцкая контртэрарыстычная паліцыя, якая расследуе дзейнасць баевікоў «Ісламскай дзяржавы» (ІДІЛ), затрымала грамадзяніна Расеі, што працаваў на атамнай электрастанцыі, якая будуецца на паўднёвым узбярэжжы краіны.
Аб гэтым паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў органах бяспекі.
Падазраваны працаваў пад выдуманым імем на атамнай электрастанцыі «Акую», якую будуе расейскі «Расатам».
Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, турэцкі суд афіцыйна арыштаваў замежніка.
У афіцыйнай заяве паліцыі не ўдакладняецца грамадзянства падазраванага і не падаюцца іншыя падрабязнасці аперацыі.
Нагадаем, на мінулым тыдні ў Турцыі паліцыя затрымала 40 чалавек, якіх падазраюць у спробе тэракту ля будынка суда ў Стамбуле, у выніку якога загінула жанчына.
У канцы студзеня адбыўся тэракт у адной з цэркваў Стамбула з гібеллю аднаго чалавека, пасля таго затрымалі дзясяткі чалавек. Адказнасць за напад узяла на сябе ІДІЛ.