На Нямізе менчукі сталі ў кіламетровую чаргу
146- 13.02.2024, 16:42
- 47,738
Фотафакт.
Апошнія пару дзён менчукі назіраюць неўласцівую для цэнтра горада сітуацыю: на Нямізе з раніцы да вечара стаіць вялізная чарга, якая расцягнулася на цэлы квартал. У Свята-Духаву катэдру прывезлі адну з галоўных праваслаўных рэліквій - пояс Прасвятой Багародзіцы, піша onliner.by.
З паданняў, Дзева Марыя выткала гэты пояс з вярблюджай воўны і напярэдадні сваёй смерці аддала апосталу Фаме. Вернікі мяркуюць, што рэліквія мае гаючыя ўласцівасці. Яшчэ ў часы Канстанцінопаля гэты пояс нібыта дапамог вылечыць жонку імператара Льва Мудрага ад невядомага цяжкага захворвання. У падзяку жанчына расшыла пояс залатой ніткай.