Z-ваенкар раскрытыкаваў і высмеяў расейскіх вайскоўцаў
- 13.02.2024, 17:50
- 8,922
Ладзяць сапраўдны хаос на перадавой.
Расейскія вайсковыя прапагандысты абвінавачваюць салдат войска РФ у некампетэнтнасці і дрэннай каардынацыі, бо тыя пачкамі збіваюць уласныя дроны.
Каардынацыя паміж расейскімі падраздзяленнямі знаходзіцца на настолькі нізкім узроўні, што ў расейцаў на перадавой часта робіцца сапраўдны хаос. Як піша dialog.ua, пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў расейскі Z-ваенкар Філатаў, выступіўшы з рэзкай крытыкай на адрас вайскоўцаў.
Са слоў Філатава, расейскія салдаты часта не ведаюць, што рабіць, і не маюць неабходнай падрыхтоўкі.
«Горш няма ворага, чым хаўруснік дол****. Тры птушачкі за паўдня ад агню 74-й брыгады. Ні сувязі з імі, ні разумення іх хаатычнага руху», - піша расейскі вайсковы прапагандыст.
Больш за тое, у пацвярджэнне сваіх слоў ён апублікаваў мэм, які высмейвае расейскіх вайскоўцаў.
«Калі збіваць над сабой усе дроны, рана ці позна трапіш ва ўкраінскі. Дзе б яшчэ дронаў накапаць, каб іх жа прыкрыць...» - адзначана ў паведамленні.