Берасцейка замовіла для мамы букет з грошай
15- 13.02.2024, 18:04
- 8,948
Замест кветак у ім 1600 беларускіх рублёў.
Жыхарка Берасця Анастасія, якая робіць букеты, размясціла ў сваім акаўнце ў TikTok незвычайную замову: яе папрасілі зрабіць букет з грошай. Замест кветак скарыстаныя беларускія 5-рублёвыя банкноты і цукеркі, піша Onliner.by.
«Многія падумалі, што гэта падарунак ад хлопца дзяўчыне на 14 лютага. Нехта пісаў, што дзяўчыне пашанцавала, а нехта крытыкаваў і выказваў меркаванне, што яна з ім толькі праз грошы. Але не, гэты букет замовіла дачка для сваёй мамы», - патлумачыла Onliner Анастасія. Яна сказала, што пасля публікацыі роліка ў TikTok ёй напісалі пяць мужчын з запытам на такую ж замову, але, на жаль, яны з Менска, а Настасся працуе ў Берасці.
Усяго на выраб такога букета Анастасіі спатрэбілася блізу шасці гадзін. Шмат часу давялося выдаткаваць на пошук 5-рублёвых купюр у касах банкаў і кавярняў, а таксама на пошук «Сталічных» цукерак.
«Я і раней рабіла букеты з грошай, але такой замовы яшчэ не было. Бывала, што замест кветак выкарыстоўвалі 300 рублёў, максімум 500 рублёў. Але не 1600», - адзначыла Анастасія.
@mom_buketov Самый дорогой мой букет 🫶🏼 1600 белорусских рублей (500$) 320 купюр и конфеты Хотели бы себе такой в подарок? ☺️ #беларусь #рек #вкусныебукеты #фудфлористика #букетбрест #букетизденег #денежныйбукет ♬ love is love my nigga - Vakho Brooklyn