27 лiпеня 2024, Субота, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты распавялі, калі ў Расеі скончацца танкі

9
Эксперты распавялі, калі ў Расеі скончацца танкі

Расейскае войска ўжо страціла 3000.

РФ у вайне супраць Украіны страціла больш за 3000 танкаў, але мае дастаткова бронетэхнікі больш нізкай якасці, каб вытрымаць яшчэ тры гады «вялікіх страт», гаворыцца ў справаздачы «Вайсковы баланс» (Military Balance) Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў, паведаміла агенцтва Reuters у аўторак, 13 лютага.

Як гаворыцца ў справаздачы, Украіна таксама панесла значныя страты з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ, але дапамога Захаду «дазволіла захаваць запасы» і пры гэтым палепшыць якасць зброі.

«Аднак Масква змагла размяняць якасць на колькасць, выцягнуўшы тысячы старых танкаў са сховішчаў з хуткасцю, якая часам магла дасягаць 90 танкаў на месяц», – гаворыцца ў справаздачы.

Як адзначае агенцтва, запасы танкаў, якія захоўвае РФ, азначаюць, што акупанты змогуць яшчэ вытрымаць прыкладна тры гады вялікіх страт і папаўняць іх, «нават калі тэхнічныя стандарты будуць ніжэйшыя, незалежна ад здольнасці вырабляць новае абсталяванне».

Паводле справаздачы «Вайсковага балансу», РФ цяпер мае на ўзбраенні 1750 асноўных баявых танкаў ад савецкіх мадэляў Т-55, і да сучасных мадэляў - Т-80 і Т-90. На складах краіны прыкладна 4000 танкаў.

«Сітуацыя падкрэслівае адчуванне тупіку ў баявых дзеяннях, які можа працягнуцца да 2024 года», – таксама сказана ў справаздачы інстытута.

10 студзеня выданне Forbes паведаміла, што за час поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны краіна-агрэсарка страціла сама меней 2619 танкаў — не менш за 90% ад агульнай колькасці на ўзбраенні акупантаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках