1 чэрвеня 2024, Субота, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паніна, які атрымаў грамадзянства ЗША, завочна арыштавалі ў РФ

14
Паніна, які атрымаў грамадзянства ЗША, завочна арыштавалі ў РФ
АЛЯКСЕЙ ПАНІН

Ён называў Расею «краінай непалоханых ідыётаў».

Гагарынскі раённы суд Масквы ў краіне-агрэсарцы РФ пастанавіў завочна арыштаваць расейскага актора Аляксея Паніна, які мае амерыканскае грамадзянства і жыве за мяжой. Пра гэта 15 лютага паведамляецца на сайце ««Медузы» са спасылкай на заяву прэс-службы маскоўскіх судоў агульнай юрысдыкцыі.

Паніна, які асудзіў поўнамаштабнае ўварванне РФ ва Украіну, абвінавачваюць у публічных закліках да тэрарызму.

Панін адрэагаваў на пастанову расейскага суда.

«Сплю, нікога не чапаю, а высвятляецца, мяне ўжо пасадзілі. Краіна непалоханых ідыётаў», – напісаў Панін у Instagram, размясціўшы скрыншот навіны, апублікаванай на адным з расейскіх сайтаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках