27 лiпеня 2024, Субота, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У зрабілі гучную заяву аб вайне ва Украіне

23
У зрабілі гучную заяву аб вайне ва Украіне

Усё вызначыцца за тры месяцы.

Сітуацыя з вайной ва Украіне можа прыйсці да развязкі найбліжэйшыя 3 месяцы. Менавіта таму заходнія хаўруснікі павінны быць смелымі ў пытаннях яе падтрымкі, замест таго, каб страчваць час у нерашучасці.

Такое меркаванне агучыў кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жазэп Барэль падчас выступуна Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы. Ягоныя словы падае “Укрінфарм”.

Ён адзначыў, што ў Еўропе не ўсе палітыкі і простыя людзі зразумелі, што жывуць "у сітуацыі вайны" і гэта патрабуе зусім новых падыходаў.

“Не варта казаць “давайце паглядзім у наступным месяцы на Радзе кіраўнікоў МЗС”. Не, праз тры месяцы сітуацыя ўжо будзе вызначацца на полі бою@, - сказаў ён.

Пры гэтым ён зазначыў, што ЕЗ ужо выдаў 28 мільярдаў еўраў на прамую вайсковую дапамогу Украіне, што з'яўляецца рэкорднай сумай дапамогі для краіны ў стане вайны. Барэль таксама нагадаў, што пастаўкі кожнага новага віду тэхнікі і ўзбраенняў выклікала шырокія дыскусіі ўнутры блока, аднак калі б Еўропа была больш рашучай, то сітуацыя на фронце зараз магла быць зусім іншай.

“Пастаўкі Leopard? "Не, гэта можа прывесці да эскалацыі". Пазней мы пастаўляем Leopard. Пастаўкі Patriot? "Не, гэта шлях да эскалацыі". Пазней мы паставілі Patriot. Калі б мы менш вагаліся ў нашых пастановах, магчыма, гэтая вайна была б іншай”, - дадаў галоўны дыпламат ЕЗ.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках