Чакалі генерала: HIMARS знішчыў тры роты расейскіх мотастралкоў на шыхтаванні пад Валнавахай
30- 21.02.2024, 8:10
- 39,704
Адным ударам ліквідавана да 65 акупантаў.
20 лютага ўкраінскае войска нанесла ўдар па палігоне каля вёскі Трудоўскае Валнаваскага раёна Данецкай вобласці. У выніку атакі ліквідавана сама меней 65 расейскіх акупантаў, паведамляе BBC са спасылкай на крыніцы.
Паводле іх дадзеных, удары маглі нанесці з рэактыўнай сістэмы залпавага агню HIMARS.
У гэты момант на шыхтаванні знаходзіліся вайскоўцы 36-й гвардзейскай мотастралковай брыгады (воінская часць 06705, Забайкальскі край).
Захопнікі з 4, 5 і 6-й роты стаялі на палігоне ў чаканні прыбыцця камандзіра 29-й арміі Усходняй ваеннай акругі, генерал-маёра Алега Майсеева.
«Пашыхтавалі ў чыстым полі камандзіры», - сказаў адзін з ацалелых.
Аб удары HIMARS паведамілі таксама расейскі ваенкар Ягор Гузенка і ўкраінскі журналіст Дзяніс Казанскі.
Паводле звестак Гузенкі ліквідаваны байцы 36-й гвардзейскай мотастралковай брыгады РФ (в/ч 06705) з Забайкалля. Гузенка піша аб 65 загінулых.
Прылёт касетных боепрыпасаў (меркавана, з РСЗА HIMARS) адбыўся днём, калі тры роты брыгады (каля 200-300 байцоў) сталі ў поле ў чаканні прыбыцця генерал-маёра Алега Майсеева, камандзіра 29-й арміяй Усходняй акругі. Баец на адным з відэа з месца ўдару таксама гаворыць, што яны чакалі камандзіра.
У жніўні 2023 года Майсееў стаў героем фільма прапагандыста Уладзіміра Салаўёва.
ВПС асобна адзначае, што дзясяткі байцоў УС РФ былі забітыя за некалькі гадзін да таго, як міністр абароны РФ Сяргей Шайгу выступіў перад Пуціным з дакладам аб перамогах у Аўдзееўцы і Крынках (у выпадку з Крынкамі заявы Шайгу нічым не пацверджаныя).