5 кастрычнiка 2024, Субота, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Newsweek: Лукашэнка рыхтуецца да Трэцяй сусветнай вайны

39
Newsweek: Лукашэнка рыхтуецца да Трэцяй сусветнай вайны

Дыктатар зрабіў чарговы крок да краю прорвы.

Асцярогі з нагоды пачатку Трэцяй сусветнай вайны "з'яўляюцца справядлівымі".Пра гэта заявіў беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка, паведамляе Newsweek.

Са звестак выдання, рэжым дыктатара, які падтрымлівае Расею, умацаваў планы быць «наколькі магчыма» гатовым да будучай канфрантацыі.

«Свет зноў апынуўся на краі прорвы. Мы павінны быць максімальна гатовыя да нейтралізацыі рызык і пагроз. Ёсць падставы для асцярог «наконт Трэцяй сусветнай вайны», - заявіў Лукашэнка.

СМІ нагадвае, што Лукашэнка пакуль не накіраваў войскі для вайны Расеі ва Украіне, але рэгулярна прытрымліваецца лініі Крамля ў геапалітыцы - праводзіць супольныя з Масквой вайсковыя вучэнні, а вучэнні з наймітамі ПВК "Вагнера" далі вынікі, сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што выведка Менска «трымае руку на пульсе», сцвярджаючы, што блізу 32 тысяч вайскоўцаў з краін-чальцоў NАТО дыслацыраваныя «ў непасрэднай блізкасці ад Беларусі і Расеі».

Паводле слоў дыктатара, два новыя дывізіёны зенітных сістэм С-400 зараз знаходзяцца на ўзбраенні сіл краіны, яшчэ два дывізіёны абсталяваныя ракетнымі комплексамі «Іскандэр-М».

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках