Літва разрывае гандлёвыя пагадненні з Беларуссю
7- 21.02.2024, 9:23
- 17,154

МЗС ужо падрыхтавала і абнародавала праекты пастаноў.
МЗС Літвы прапанавала ўраду краіны скасаваць дзейныя пагадненні аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, падпісаныя з Расеяй і Беларуссю два дзесяцігоддзі таму.
Міністэрства ўжо падрыхтавала і абнародавала адпаведныя праекты пастаноў, перадае LRT.
На думку МЗС Літвы, пагадненні павінны быць дэнансаваны з прычыны ваеннай агрэсіі Расеі і Беларусі супраць Украіны, якая працягваецца, і таго, што супрацоўніцтва з імі поўнасцю прыпыненае і немагчыма.
"Пасля прыняцця праектаў пастаноў аб дэнансацыі ўрада Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь будуць паведамлены па дыпламатычных каналах аб рашэнні аб спыненні дзеяння пагадненняў", - паведамілі ў ведамстве.
Міністэрства не чакае якіх-небудзь негатыўных наступстваў ад аднабаковага скасавання Літвой пагадненняў.
Пагадненне з Беларуссю было падпісанае ў снежні 1994 года, а з Расеяй - у лістападзе 1993 года. Двухбаковыя камісіі таксама былі створаныя, але пасяджэнні не праводзіліся з 2011 года ў выпадку Расеі і з 2015 года ў выпадку Беларусі.