Протас дапамог «Вашынгтону» перамагчы «Нью-Джэрсі»
- 21.02.2024, 9:55
- 1,458

Беларускі нападнік адзначыўся дзейснай перадачай.
“Вашынгтон Кэпіталз” атрымаў другую перамогу запар у паядынку рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, падолеўшы на хатняй арэне хакеістаў “Нью-Джэрсі Дэвілз”, паведамляе sportnaviny.com.
Беларус Аляксей Протас запісаў на свой рахунак дзейсную перадачу пры ўзяцці варот ужо на першай хвіліне сустрэчы, асістуючы Конару Макмайклу ў дуэце са швэдскім абаронцам Расмусам Сандзінам.
Аляксей Протас правёў на лёдзе 14 хвілін і 49 секунд, вызначыўшыся 1 дзейснай перадачай, 3 кідкамі ў створ браму і закончыў матч з каэфіцыентам карыснасці “+1”. Для Аляксея Протаса - гэта 18 асістэнцкі баль да 4 закінутых шайб у 53 згуляных матчах бягучага сезона рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.
Усяго ў кар'еры беларускага форварда 144 згуляныя матчы ў наймацнейшай паўночнаамерыканскай лізе, у якіх Пратас вызначыўся 11 галамі і 35 асістэнцкімі баламі.
У стане “Вашынгтон Кэпіталз” закінутымі шайбамі вызначыліся Конар Макмайкл, які аформіў дубль у матчы на 1-й і 25-й хвілінах, Дылан Строўм забіў гол на 45-й хвіліне, Майкл Сгарбоса паразіў вароты “д'яблаў” на 53-й хвіліне. Таксама расейскі форвард Аляксандр Авечкін, які таксама аформіў дубль у супрацьстаянні на 49-й і 60-й хвілінах.
Варта адзначыць, што Аляксандр Авечкін у матчы супраць “Нью-Джэрсі Дэвілз” закінуў 837-ю і 838-ю шайбы ў кар'еры НХЛ і скараціў адставанне ад канадца Уэйна Грэцкі ў спісе лепшых снайпераў у гісторыі Лігі на 56 галоў.
Наступным сапернікам "Вашынгтона" стануць хакеісты "Тампа-Бэй Лайтнінг".