Лукашэнку тэрмінова выклікалі ў Казань
26- 21.02.2024, 10:04
- 22,232
Дыктатар паляцеў з Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Казань на цырымонію адкрыцця міжнароднага турніру "Гульні Будучыні", паведамляе яго прэс-служба.
Указана, што ён наведае цырымонію адкрыцця міжнароднага турніру "Гульні Будучыні" на "запрашэнне расійскага калегі".
Са звестак расейскіх СМІ, цырымонію адкрыцця "Гульняў Будучыні" наведае таксама прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Таксама чакаецца, што на мерапрыемстве будуць прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон і прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў.
Госці з іншых краін чакаюцца на менш прадстаўнічым узроўні. Кітайскую дэлегацыю ўзначаліць намеснік кіраўніка дзяржкіравання ў культуры і спорце Чжан Цзяшэн, дэлегацыю Кубы — міністр спорту Асвальда Вента, КНДР — намеснік міністра спорту Кван Хёк, ААЭ — міністр адукацыі Ахмед Бельхуль аль-Фаласі, Інданезію прадставіць міністр спорту і моладзі алімпійскага камітэта Афганістана Ахмадула Васік.