27 лiпеня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстоўцы ўварваліся ў рэзідэнцыю караля Чарльза ІІІ

35
Пратэстоўцы ўварваліся ў рэзідэнцыю караля Чарльза ІІІ

Актывісты выставілі свае ўмовы.

У рэзідэнцыю караля Вялікабрытаніі Чарльза ІІІ у Эдынбургу прарвалася дзевяць актывістаў, яны селі за каралеўскі стол і пачалі абед з пластыкавага посуду.

Караля і ягонай жонкі Камілы ў той момант не было дома.

Актывісты былі з плакатамі з надпісам "Is treasa tuath na tighearna" ("Народ мацнейшы за лорда"). На старонцы This Is Rigged у сацсетцы Х з'явілася фота з подпісам:

"Мы заклікаем шатландскі ўрад сустрэцца з намі, каб абмеркаваць укараненне грамадскіх цэнтраў харчавання ў Шатландыі - дайце нам цёплае месца, каб паесці, ці мы знойдзем яго дзе захочам, уключаючы палац".

Людзі патрабуюць зніжэння коштаў на дзіцячыя сумесі да ўзроўню сакавіка 2021 года. А таксама хочуць, каб урад стварыў грамадскі цэнтр харчавання з дзяржаўным фінансаваннем на кожныя 500 сем'яў у Шатландыі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках