27 лiпеня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадары ЕЗ ухвалілі 13-ы пакет санкцый супраць Расеі

7
Амбасадары ЕЗ ухвалілі 13-ы пакет санкцый супраць Расеі

Стала вядома, што ў яго ўвайшло.

Амбасадары Еўрапейскага звязу ўхвалілі новы пакет санкцый супраць Расеі.

Пра гэта заявіў карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк.

«Амбасадары ЕЗ толькі што далі «зялёнае святло» 13-му пакету санкцый ЕЗ. Ён павінен быць апублікаваны акурат перад 24 лютага», - паведаміў ён.

Са звестак крыніц Reuters у ЕЗ, новы пакет уключае ў сябе блізу 200 юрыдычных і фізічных асоб, але не ўтрымлівае новых сектаральных мер.

Новы пакет санкцый супраць Расеі

Яшчэ ў студзені Еўразвяз пачаў абмяркоўваць увядзенне 13-га пакета антырасейскіх санкцый. Абмежаванні хочуць зацвердзіць да другой гадавіны поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Амбасадары краін ЕЗ некалькі разоў спрабавалі ўзгадніць новыя меры супраць Расеі, але гэтага зрабіць так і не ўдалося. Як пісала Financial Times, прычынай было блакаванне з боку Вугоршчыны.

Будапешт нібыта не хацеў, каб у санкцыйныя спісы ўносілі кітайскія кампаніі.

Пры гэтым кіраўнік МЗС Вугоршшчыны Петэр Сіярта заяўляў, што Будапешт не будзе блакаваць новы пакет санкцый Еўрапейскага звязу супраць Расеі, бо для гэтага больш "няма прычын".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках