У Беларусі падаражэлі даляр і еўра
2- 21.02.2024, 14:11
- 5,620
Курс юаня таксама вырас.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 лютага даляр і еўра падаражэлі.
Курс даляра вырас на 0,06% - да 3,2383 рубля.
Еўра падаражэў на 0,13% - да 3,4976 рубля.
Расейскі рубель патаннеў на 0,09% - да 3,5035 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Курс юаня вырас на 0,02% - да 4,4865 рубля за 10 юаняў.