8 лiстапада 2024, Пятніца, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследаванне: Усё больш расейцаў мяркуюць, што вайну не трэба было пачынаць

14
Даследаванне: Усё больш расейцаў мяркуюць, што вайну не трэба было пачынаць

А расейская моладзь не хоча ваяваць.

Інстытут Канфлікталогіі і Аналізу Расеі (ІКАР) правёў сацыялагічнае даследаванне да другой гадавіны поўнамаштабнага ўварвання ў рамках маніторынгу расейскага грамадства пад назвай «Люстэрка Расіі». Вынікі апытання сацыёлагі перадалі сайту Charter97.org.

З 20 студзеня да 3 лютага 2024 г. было праведзенае даследаванне паводле агульнарасейскай выбаркі. Методыка апытання - CATI (Computer Assisted Telephone Interview), а менавіта тэлефоннае апытанне па інтэрактыўнай структураванай анкеце з дапамогай спецыяльнага праграмнага забеспячэння для сацыялагічных апытанняў. Усяго апытана 1600 рэспандэнтаў. Статыстычная хібнасць з імавернасцю 0,95 не перавышае 2,5%.

Асноўныя вынікі апытання:

Фінансавыя праблемы канчаткова адсунулі для расейцаў праблему вайны на другі план: праблема нізкіх заробкаў і пенсій гучала ў якасці галоўнай удвая часцей «СВА». Такім чынам, тэндэнцыя адносна большай актуалізацыі менавіта фінансавых і эканамічных выклікаў для простых расейцаў, якая азначылася ў канцы мінулай вясны, канчаткова зацвердзілася да другой гадавіны поўнамаштабнай вайны.

Расейцы дэманструюць выразнае негатыўнае стаўленне да магчымай новай хвалі масавай мабілізацыі - за другі год поўнамаштабнай вайны колькасць тых, хто не падтрымлівае гэты крок, павялічылася з 60% да 74% у студзені-лютым 2024 года. Асабліва выразна непрыманне дэманструюць тыя расейцы, у якіх самыя высокія шанцы быць мабілізаванымі - 84% маладых расейцаў 18-30 гадоў не падтрымліваюць другую хвалю масавай мабілізацыі. За другі год вайны гэтая доля сярод расейскай моладзі вырасла з трох чвэрцяў да абсалютнай велічыні.

Гэта, напрыклад, можна растлумачыць тым, што больш за 70% расейцаў маюць блізкіх ці знаёмых, мабілізаваных з пачатку 2022 года, а 60% ведалі тых, хто загінуў за гэты перыяд. Сярод моладзі паказчык тых, у каго на вайне загінулі некалькі сяброў, амаль удвая вышэйшы, чым агулам сярод усіх пакаленняў.

За другі год поўнамаштабнай вайны зменшылася колькасць расейцаў, якія думаюць, што яе трэба было пачынаць: з 66% у лютым 2023 года да 55% у студзені-лютым 2024 года.

Адпаведна зменшылася доля расейскіх грамадзян, якія ўпэўненыя, што «СВА» ідзе паводле плану: з 56% да 46% і адпаведна супрацьлеглага меркавання цяпер прытрымліваюцца ўжо 40% супраць 27% у першую гадавіну поўнамаштабнага нападу.

Важна адзначыць, што змены закранулі і разуменне мэт вайны: за другі год колькасць тых, хто сцвярджае, што разумее іх, зменшылася з 74% да 64%. Найбольш часта згаданай мэтай вайны з'яўляецца «дэнацыфікацыя Украіны» (46% супраць 39% у 2023 годзе), «дэмілітарызацыя Украіны» (16% супраць 9% у 2023 годзе), а таксама да тройкі дадалася новая мэта - «недапушчэнне ўступлення Украіны ў NATO «(13%).

Толькі 22% і 24% адпаведна ні пры якіх умовах не падтрымалі б нападзенне на Фінляндыю і Швэцыю. Большасць задаволілі б аргументы, выкарыстаныя расейскай прапагандай для абгрунтавання поўнамаштабнай агрэсіі супраць Украіны: пагроза нападу з боку гэтых краін, прыгнёт у іх расейскамоўных, вызначэнне тамтэйшага рэжыму як нацысцкага і больш цеснае супрацоўніцтва з NATO. Агулам гэтыя настроі амаль ідэнтычныя гатоўнасці расейцаў падтрымаць «СВА» таксама супраць краін Балтыі і Польшчы, зафіксаваныя ў 2023 годзе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках