«Анджэй Пачобут з гонарам паказваў стосы лістоў ад беларусаў»
- 21.02.2024, 14:53
- 6,148
![«Анджэй Пачобут з гонарам паказваў стосы лістоў ад беларусаў»](https://i.c97.org/ai/533771/aux-head-1674731637-20230126_poczobut_360.jpg)
Экс-палітвязень расказаў, як сустрэў у турме лідара беларускіх палякаў.
Беларуска расказала сайту Charter97.org пра размову з былым палітвязнем, які сустрэў у турме лідара беларускіх палякаў Анджэя Пачобута:
- Віктар (імя змененае на зразумелыя прычыны) распавёў, што дапамагала яму заставацца ў турме і захоўваць добры настрой. А рэцэпт вельмі просты. Гэта нашая з вамі салідарнасць.
З натхненнем ён расказаў, як яго натхнялі грашовыя пераводы. «Калі ты знаходзішся за кратамі, ты лічыш кожную капейку, якая там у цябе ёсць. І калі ва ўмовах поўнай ізаляцыі да цябе прыходзяць грошы, нават вельмі невялікія сумы, – кажа Віктар, – часам рубель, два, пяць, то яны даюць вялізны штуршок да жыцця. Ты разумееш, што цябе памятаюць, што цябе не спісалі на сметнік жыцця! Ты пачынаеш сябе падбадзёрваць».
Віктар сустрэўся з Анджэем Пачобутам, які з гонарам расказаў пра стосы лістоў, як яны давалі яму сілы не ўпадаць у дэпрэсію. «Пазней лісты перасталі прапускаць. Але час ад часу яны ўсё ж прарываюцца праз краты. І ад кожнага з іх атрымліваеш асалоду, як дзіця, перачытваеш сто разоў, спрабуеш знайсці дадатковыя сэнсы».
Віктар расказвае, што за час яго зняволення (а трымалі яго блізу паўгода) у турме памерлі двое зняволеных. Вядома, іх не труцілі «Навічком», іх метадычна забівалі штодня, катавалі холадам, голадам і адсутнасцю медыцынскай дапамогі.
Сёння ў нашых турмах тысячы палітвязняў, я заклікаю, прашу, звяртаюся да кожнага беларуса: не забывайцеся пра іх, выходзьце на мітынгі за мяжой, адпраўляйце грашовыя пераводы; хто можа, пішыце лісты. Дзясяткі з іх не будуць прапушчаныя, але якая-небудзь паштоўка пройдзе, і ўселіць надзею ў палітвязняў, умацуе іх сілы да жыцця.