27 лiпеня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія ўвяла санкцыі супраць кіраўніцтва калоніі, дзе быў забіты Навальны

12
Брытанія ўвяла санкцыі супраць кіраўніцтва калоніі, дзе быў забіты Навальны

Хто патрапіў у спіс?

Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць кіраўнікоў папраўчай калоніі, у якой нядаўна памёр Аляксей Навальны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў (МЗС) Брытаніі.

Санкцыі былі ўведзеныя супраць шасці чалавек, якія ўзначальвалі калонію. Падсанкцыйным асобам замарозяць актывы і забароняць уезд у Брытанію.

У той жа час Брытанія заклікае неадкладна перадаць цела Аляксея Навальнага ягонай сям'і і правесці поўнае, а таксама празрыстае расследаванне.

«Відавочна, што расейскія ўлады бачылі ў Навальным пагрозу і неаднаразова спрабавалі прымусіць яго замаўчаць. Аператыўнікі ФСБ атруцілі яго «Навічком» у 2020 годзе, яны пасадзілі яго за мірную палітычную дзейнасць і адправілі ў арктычную калонію. Ніхто не павінен сумнявацца ў рэпрэсіўным характары расейскай сістэмы», - заявіў міністр замежных спраў Брытаніі Дэвід Кэмерон.

У санкцыйны спіс патрапілі:

палкоўнік Вадзім Канстанцінавіч Калінін - начальнік арктычнай папраўчай калоніі ВК-3 «Палярны воўк»;

падпалкоўнік Каржоў Сяргей Мікалаевіч - намеснік начальніка;

падпалкоўнік унутранай службы Васіль Аляксандравіч Выдрын - намеснік начальніка;

падпалкоўнік міліцыі Піліпчык Уладзімір Іванавіч - намеснік начальніка;

падпалкоўнік Галякоў Аляксандр Уладзіміравіч - намеснік начальніка;

палкоўнік Аляксандр Валер'евіч Абразцоў - намеснік начальніка.

Федэральная служба выканання пакаранняў (ФСВП) паведаміла 16 лютага аб смерці палітыка Аляксея Навальнага ў калоніі №3 у пасёлку Харпе Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі.

Паводле паведамлення ФСВП, Навальнаму стала дрэнна падчас шпацыру. Пасля гэтага ён практычна адразу страціў прытомнасць, а лекары, якія прыбылі на месца, канстатавалі яго смерць.

У Расеі сцвярджаюць аб тым, што ў Навальнага, нібыта, «адарваўся тромб». Цяпер афіцыйна аб прычынах смерці палітыка не вядома.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках